?

Log in

чытаючы гэты ЖЖ, Вы дапамагаеце фенекам

Vulpes zerda з відэакамэрай і фотаапаратам

10/8/16 12:45 am

Няма зараз нармалёвай музыкі. Усё падобнае адзін на аднаго, аднатыпнае, і ўвогуле, зараз 95% часу грае толькі радыё, і тое толькі ў машыне. А так успомніць няма чаго - толькі яскравай зоркай бліснулі ТТ'34, выдалі "Падая И Задыхаясь Добиваешься Единой Цели", ну да яны - жывая клясыка самі па сабе.

І вось позьнім вечерам заёбанага дня заёбанага тыдня, калі ўсё проста ня так як мае быць, шляешся па Ютубе сярод нейкіх чарговых The Pretty Reckless, Icon For Hire, ANKOR'аў усякіх, а тут табе такая жамчужына ў кучы гаўна. Ну крута ж! І настрой неяк паціху выпраўляецца.

Усё-ткі бразыльцы умеюць рабіць мэтал.

5/10/15 03:14 pm

О які нішцякэ надыбаў на тытрубе.

10/27/14 01:39 am - Работа над памылкамі

Вось так кліпы ніколі ня трэба рабіць.

10/24/14 05:43 pm

"Chłopie, jak będziesz wracał do Polski, to zgłoś się do TVN-u. Czy do mnie się odezwij."

Ужо не адзавуся. І ты не адзавешся.

12/6/13 09:04 am - 11 снежня — 31 снежня World Press Photo 2013

Originally posted by liankevich at 11 снежня — 31 снежня World Press Photo 2013

ДЗЕ: Прастора ЦЭХ (Пр. Незалежнасці, 58, к.6

(праход праз вул. П.Броўкі), левы пад'езд, 2 паверх (былы класцер МЕ100)

КАЛІ:  11 снежня — 31 снежня
          10.00 - 22.00 будні/выходныя

тэлефон для даведак: +375 68 68 333

A2-wpp-2013-bel(01)

11 снежня 2013 кіраўнік праектаў WPPh Эрык дэ Круйф адкрые World Press Photo ў Мінску. Выстава пераможцаў міжнароднага конкурсу фотожурналістакі будзе адкрытая да 31 снежня ў прасторы ЦЭХ (Пр. Незалежнасці, 58, к.6)

Выстава World Press Photo, сусветнага конкурсу прэсавай фатаграфіі, штогод праходзіць у ста гарадах розных краін.

У гэтым годзе прэміі ў дзевяці тэматычных катэгорыях былі прысуджаныя 54 фатографам 33 розных нацыянальнасцяў з наступных краін: Аргентына, Аўстралія, Бельгія, Бразілія, В’етнам, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Данія, ЗША, Іярданія, Інданезія, Індыя, Іран, Іспанія, Італія, Канада, Кітай, Малайзія, Мексіка, Нідэрланды, Палестынскія тэрыторыі, Партугалія, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Перу, Польшча, Расія, Сербія, Турцыя, Францыя, Чылі, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя.

Агульна, у гэтым годзе на конкурс World Press Photo быў дасланы 103 481 фотаздымак ад 5666 фатографаў са 124 краін.

Тэлефон для даведак кіраўніка праекта Андрэя Лянкевіча +375 29 384-38-07.

Выстава ладзіцца пры фінансавай падтрымцы амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве

Інфармацыйныя спонсары выставы ў Мінску: партал TUT.BY і радыё UNISTAR

Вялікая падзяка брэнду DEPPA за падтрымку выставы.

ДАВЕДКА
World Press Photo — незалежная некамерцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Амстэрдаме, створаная ў Нідэрландах у 1955 годзе.

Штогод World Press Photo запрашае фатографаў з усіх канцоў свету прыняць удзел у нашым конкурсе — першым міжнародным спаборніцтве ў галіне фотажурналістыкі. Ацэнка ўсіх работ праводзіцца ў Амстэрдаме незалежным міжнародным журы, якое складаецца з 19 экспертаў. Узнагароджаныя фотаздымкі выстаўляюцца на штогадовай мабільнай фотавыставе, якая экспануецца ў 100 гарадах 45 краін свету са шматмільённай аўдыторыяй.

Наша дзейнасць уключае ў сябе таксама арганізацыю штогадовага конкурсу мультымедыйных праектаў, правядзенне розных тэматычных выстаў і садзейнічанне развіццю фотажурналістыкі шляхам правядзення адукацыйных праграм.

Наша мэта — натхніць на ўспрыманне свету праз прызму высокаякаснай фотажурналістыкі. World Press Photo ставіць перад сабой задачу падтрымліваць і прасоўваць высокія стандарты ў фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі ва ўсім свеце. Мы імкнёмся абудзіць у шырокай грамадскасці цікавасць да працы фатографаў і садзейнічаць свабоднаму абмену інфармацыяй.

На нашым сайце www.worldpressphoto.org вы можаце атрымаць больш поўную інфармацыю пра World Press Photo, пра фотаздымкі, якія атрымалі ўзнагароды, а таксама прачытаць інтэрв’ю з фатографамі і пазнаёміцца з удакладненым графікам правядзення фотавыстаў.

Спонсары World Press Photo:

Нацыянальная латарэя Нідэрландаў

World Press Photo ажыццяўляе сваю дзейнасць пры спонсарскай падтрымцы Нацыянальнай латарэі Нідэрландаў. Найбуйнейшая дабрачынная латарэя Нідэрландаў верыць у важнасць і велізарны патэнцыял фотажурналістыкі.

Canon

Canon з’яўляецца кампаніяй-партнёрам World Press Photo з 1992 года, і хоць спосабы, пры дапамозе якіх журналісты расказваюць гісторыі, працягваюць эвалюцыянаваць, улада Выявы застаецца сёння такой самай важнай і прыцягальнай, як гэта было заўсёды. Шматгадовыя адносіны Canon з World Press Photo заснаваныя на нашым гарачым жаданні дапамагчы кожнаму, хто хоча апавесці гісторыю.

6/9/13 07:22 pm

Зусім забыўся, што мне йшчэ рана спісваць сябе ў запас - у мяне ж няма эпічнага фота начнога Траецкага.
Хто са мной сёньня ноччу ў горад?

12/7/12 02:12 am - World Press Photo 2012.

Originally posted by liankevich at World Press Photo 2012.
З 11 па 24 снежня у Мінску пройдзе выстава пераможцаў міжнароднага конкурсу фотожурналістакі World Press Photo 2012.

Press_photo_800

11 снежня 2012 Юрэ Янсэн адкрые выставу World Press Photo ў Мінску — у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» на праспекце Незалежнасці, 37а. А перад гэтым правядзе адкрытую лекцыю ў галерэі TUT.BY.

На ёй Юрэ Янсэн раскажа пра гісторыю ўзнікнення найвялікшага ў свеце конкурсу фотажурналістыкі, пра ўмовы ўдзелу ў ім. Таксама ён апавядзе, што змянілася ў конкурсе пасля з’яўлення лічбавай фатаграфіі і заснавання мультымедыйнага конкурсу World Press Photo. Азначыць патрабаванні, якія ставяцца да месца правядзення выставы World Press Photo і яе экспазіцыі. І, вядома, адкажа на пытанні слухачоў. Жывую трансляцыю лекцыі будзе весці партал Tut.by. Лекцыя пройдзе 7 снежня ў галерэі Tut.by (вуліца Веры Харужай, 1a, 6 паверх, уваход з правага боку гандлёвага цэнтра). Пачатак а 19-й гадзіне.

Сёлета выстава World Press Photo (WPPh) пройдзе амаль у ста гарадах па ўсім свеце. Куратар прыкладна паловы выстаў — Юрэ Янсэн (Jurre Janssen), кіраўнік праектаў WPPh. Ён суправаджае творы, каардынуе падрыхтоўку выстаў, прадстаўляе WPPh на прэс-канферэнцыях і выступае ад імя WPPh падчас цырымоній адкрыцця. Роля кіраўніка праектаў цягне за сабой шмат дадатковых задач, сярод якіх арганізацыя выстаў і выданне друкаванага альбома па выніках конкурсу.

Тэлефон для даведак кіраўніка праекта Андрэя Лянкевіча +375 29 384-38-07.

Інфармацыйныя спонсары выставы ў Мінску: партал TUT.BY і радыё UNISTAR

ДАВЕДКА

World Press Photo — незалежная некамерцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Амстэрдаме, створаная ў Нідэрландах у 1955 годзе.

Штогод World Press Photo запрашае фатографаў з усіх канцоў свету прыняць удзел у нашым конкурсе — першым міжнародным спаборніцтве ў галіне фотажурналістыкі. Ацэнка ўсіх работ праводзіцца ў Амстэрдаме незалежным міжнародным журы, якое складаецца з 19 экспертаў. Узнагароджаныя фотаздымкі выстаўляюцца на штогадовай мабільнай фотавыставе, якая экспануецца ў 100 гарадах 45 краін свету са шматмільённай аўдыторыяй.

Наша дзейнасць уключае ў сябе таксама арганізацыю штогадовага конкурсу мультымедыйных праектаў, правядзенне розных тэматычных выстаў і садзейнічанне развіццю фотажурналістыкі шляхам правядзення адукацыйных праграм.

Наша мэта — натхніць на ўспрыманне свету праз прызму высокаякаснай фотажурналістыкі. World Press Photo ставіць перад сабой задачу падтрымліваць і прасоўваць высокія стандарты ў фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі ва ўсім свеце. Мы імкнёмся абудзіць у шырокай грамадскасці цікавасць да працы фатографаў і садзейнічаць свабоднаму абмену інфармацыяй.

На нашым сайце www.worldpressphoto.org вы можаце атрымаць больш поўную інфармацыю пра World Press Photo, пра фотаздымкі, якія атрымалі ўзнагароды, а таксама прачытаць інтэрв’ю з фатографамі і пазнаёміцца з удакладненым графікам правядзення фотавыстаў.

Спонсары World Press Photo:

Нацыянальная латарэя Нідэрландаў

World Press Photo ажыццяўляе сваю дзейнасць пры спонсарскай падтрымцы Нацыянальнай латарэі Нідэрландаў. Найбуйнейшая дабрачынная латарэя Нідэрландаў верыць у важнасць і велізарны патэнцыял фотажурналістыкі.

Canon

Canon з’яўляецца кампаніяй-партнёрам World Press Photo з 1992 года, і хоць спосабы, пры дапамозе якіх журналісты расказваюць гісторыі, працягваюць эвалюцыянаваць, улада Выявы застаецца сёння такой самай важнай і прыцягальнай, як гэта было заўсёды. Шматгадовыя адносіны Canon з World Press Photo заснаваныя на нашым гарачым жаданні дапамагчы кожнаму, хто хоча апавесці гісторыю.


Месца:

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Беларусь, Мiнск
праспект Незалежнасцi 37а
(ст. м. Плошча Перамогi)

+375 17 286 31 68
+375 17 284 53 99

e-mail: info@ygallery.by

11/2/12 02:56 am

10/9/12 12:37 pm

Открыл пакет молока

***

Посмотрел в него

***

Из пакета молока на меня посмотрела плесень

***

Закрыл пакет молока

7/2/12 11:26 pm - Чэмпіянат працягваецца

Як там што, а наш чэмпіянат па 3,14зьдзецу ў візуальнай рэкляме працягваецца. Зараз чарга вось гэтага эпаса і драмы.
Чакаем новых прэтэндэнтаў!
Powered by LiveJournal.com