чытаючы гэты ЖЖ, Вы дапамагаеце фенекам (std120m) wrote,
чытаючы гэты ЖЖ, Вы дапамагаеце фенекам
std120m

World Press Photo 2012.

Originally posted by liankevich at World Press Photo 2012.
З 11 па 24 снежня у Мінску пройдзе выстава пераможцаў міжнароднага конкурсу фотожурналістакі World Press Photo 2012.

Press_photo_800

11 снежня 2012 Юрэ Янсэн адкрые выставу World Press Photo ў Мінску — у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» на праспекце Незалежнасці, 37а. А перад гэтым правядзе адкрытую лекцыю ў галерэі TUT.BY.

На ёй Юрэ Янсэн раскажа пра гісторыю ўзнікнення найвялікшага ў свеце конкурсу фотажурналістыкі, пра ўмовы ўдзелу ў ім. Таксама ён апавядзе, што змянілася ў конкурсе пасля з’яўлення лічбавай фатаграфіі і заснавання мультымедыйнага конкурсу World Press Photo. Азначыць патрабаванні, якія ставяцца да месца правядзення выставы World Press Photo і яе экспазіцыі. І, вядома, адкажа на пытанні слухачоў. Жывую трансляцыю лекцыі будзе весці партал Tut.by. Лекцыя пройдзе 7 снежня ў галерэі Tut.by (вуліца Веры Харужай, 1a, 6 паверх, уваход з правага боку гандлёвага цэнтра). Пачатак а 19-й гадзіне.

Сёлета выстава World Press Photo (WPPh) пройдзе амаль у ста гарадах па ўсім свеце. Куратар прыкладна паловы выстаў — Юрэ Янсэн (Jurre Janssen), кіраўнік праектаў WPPh. Ён суправаджае творы, каардынуе падрыхтоўку выстаў, прадстаўляе WPPh на прэс-канферэнцыях і выступае ад імя WPPh падчас цырымоній адкрыцця. Роля кіраўніка праектаў цягне за сабой шмат дадатковых задач, сярод якіх арганізацыя выстаў і выданне друкаванага альбома па выніках конкурсу.

Тэлефон для даведак кіраўніка праекта Андрэя Лянкевіча +375 29 384-38-07.

Інфармацыйныя спонсары выставы ў Мінску: партал TUT.BY і радыё UNISTAR

ДАВЕДКА

World Press Photo — незалежная некамерцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Амстэрдаме, створаная ў Нідэрландах у 1955 годзе.

Штогод World Press Photo запрашае фатографаў з усіх канцоў свету прыняць удзел у нашым конкурсе — першым міжнародным спаборніцтве ў галіне фотажурналістыкі. Ацэнка ўсіх работ праводзіцца ў Амстэрдаме незалежным міжнародным журы, якое складаецца з 19 экспертаў. Узнагароджаныя фотаздымкі выстаўляюцца на штогадовай мабільнай фотавыставе, якая экспануецца ў 100 гарадах 45 краін свету са шматмільённай аўдыторыяй.

Наша дзейнасць уключае ў сябе таксама арганізацыю штогадовага конкурсу мультымедыйных праектаў, правядзенне розных тэматычных выстаў і садзейнічанне развіццю фотажурналістыкі шляхам правядзення адукацыйных праграм.

Наша мэта — натхніць на ўспрыманне свету праз прызму высокаякаснай фотажурналістыкі. World Press Photo ставіць перад сабой задачу падтрымліваць і прасоўваць высокія стандарты ў фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі ва ўсім свеце. Мы імкнёмся абудзіць у шырокай грамадскасці цікавасць да працы фатографаў і садзейнічаць свабоднаму абмену інфармацыяй.

На нашым сайце www.worldpressphoto.org вы можаце атрымаць больш поўную інфармацыю пра World Press Photo, пра фотаздымкі, якія атрымалі ўзнагароды, а таксама прачытаць інтэрв’ю з фатографамі і пазнаёміцца з удакладненым графікам правядзення фотавыстаў.

Спонсары World Press Photo:

Нацыянальная латарэя Нідэрландаў

World Press Photo ажыццяўляе сваю дзейнасць пры спонсарскай падтрымцы Нацыянальнай латарэі Нідэрландаў. Найбуйнейшая дабрачынная латарэя Нідэрландаў верыць у важнасць і велізарны патэнцыял фотажурналістыкі.

Canon

Canon з’яўляецца кампаніяй-партнёрам World Press Photo з 1992 года, і хоць спосабы, пры дапамозе якіх журналісты расказваюць гісторыі, працягваюць эвалюцыянаваць, улада Выявы застаецца сёння такой самай важнай і прыцягальнай, як гэта было заўсёды. Шматгадовыя адносіны Canon з World Press Photo заснаваныя на нашым гарачым жаданні дапамагчы кожнаму, хто хоча апавесці гісторыю.


Месца:

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Беларусь, Мiнск
праспект Незалежнасцi 37а
(ст. м. Плошча Перамогi)

+375 17 286 31 68
+375 17 284 53 99

e-mail: info@ygallery.by
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments